Бельск збірае грошы для хворай дзяўчынкі
Дабрачынны турнір імя Яна Чырынды на карысць хворай Амелькі. У Бельску Падляшскім дзесяць футбольных каманд прыступілі да дабрачыннага турніру. Сярод іх, між іншым, дружына памежнікаў з Мельніка і Дубіч Царкоўных, каманды праваслаўных духоўных і бельскіх прадпрыемстваў.
“Збіраем грошы на дапамогу хворай трохгадовай бельшчанкі”, – кажа суарганізатар Матвей Сахажэўскі:
– Сёння праходзіць трэці дабрачынны турнір па футболе імя Яна Чырынды. Мэта турніру – збор грошай, каб дапамагчы Амельцы, якая сур’ёзна хварэе і патрабуе рэабілітацыі.
Спартыўныя спаборніцтва працягвацца будуць да 16 гадзіны. Пасля адбудзецца аўкцыён. Сярод лотаў – мяч з аўтографам славутага брамніка Юрыя Дудкі.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі
Фота аўтара