Бельская “Тройка” будзе мець свой штандар
У пачатковай школе №3 з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім з’явіўся Грамадскі камітэт ахвяравання штандара школе.
„Гэта цяперашняя дырэктарка школы Яанна Каліноўская сказала нам, што мы засталіся апошняй бельскай школай, у якой няма штандару,” – кажа старшыня камітэта Ірэна Яблушэўская:
– Напэўна, будзе на аверсе штандару Яраслаў Кастыцэвіч і з беларускай назвай школы. Я думаю, што гэта вельмі важна падкрэсліваць тое, што мы школа з беларускай мовай навучання. З другага боку будзе лагатып школы і таксама назва школы на польскай мове. Гэта будзе вельмі прыгожая, сучасная форма вышыванкі беларускай. Лагатып школы вядомы, ён функцыянуе, здаецца, з 2013 года.
Штандар можа каштаваць больш за 10 тысяч злотых. Фінансава падтрымаць ідэю можа кожны – падрабязнасці ў школе. Урачыстае наданне штандару плануецца на травень, калі бельская “Тройка” адзначае свой дзень школы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
