Бельскі Вялікі Сойм ушануюць помнікам



Бельскі Вялікі Сойм 1564 года ўшануюць у Бельску Падляшскім. Падчас сесіі Управы горада вырашылі, што помнік-скульптуру, прысвечаны падзеі XVI стагоддзя, узвядуць у парку імя каралевы Хэлены. Нагода для ўсталявання гэтага помніка нарадзіла шмат дыскусій, пазіцыя радных была неаднолькавай.

Бельскі Сойм ушануюць помнікам-скульптурай«Я ўстрымалася ад голасу», – кажа Івона Колас:

– Гэта драўняная скульптура, і мяне непакоіць яе бяспека ў будучыні. Гэта гарадскі парк, побач павінны быць трэнажоры на свежым паветры, шмат моладзі.

Тамаш Суліма:

– Для нас, для Бельска, важна тое, што менавіта тут быў Сойм. А справа эстэтыкі, густу заўсёды была спрэчнай. Дзе ні глянем, ёсць помнікі, табліцы, дошкі, якія ўсім не падабаюцца. Некаторым залежыць, каб гэтага помніка не было. Пытанне – з якіх прычын?

Данута Карневіч:

– Нідзе я не знайшла, што гэта быў Вялікі Сойм. Калі б гэта быў толькі Бельскі Сойм, то згадзілася б. А так – супраць.

Скульптуру, прысвечаную 450-годдзю Бельскага Вялікага Сойма, у 2014 годзе стварыў разьбяр з Кобрыні Анатоль Туркоў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара