Бельскія спартсмены ўзнагароджаны за 2017 год



Лепшыя спартсмены і спартсменкі са школ Бельска Падляшскага атрымалі ўзнагароды бургамістра горада Бельска Падляшскага за спартыўныя дасягненні за 2017 год.

Бургамістр Яраслаў Бароўскі ўручыў таксама дзве адмысловыя ўзнагароды ад сябе: для Уладзіміра Гацкевіча, які ўжо паўстагоддзя папулярызуе шахматы, ды для вучанніцы ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання Магдаліны Міхалевіч.

“Я паспяхова стартавала ў чэмпянаце Польшчы па лёгкай атлэтыцы,” – паясняе Міхалевіч.

– Заняла два другіх месцы ў Польшчы – у лёгкай атлетыцы ў эстафеце 4х100 і 4х400. Займаюся спортам ад пачатковай школы. Гэта дзякуючы маім настаўнікам фізкультуры, дзе я ўжо у пачатковых класах была ў тым спорце.  

Узнагароды былі прызнаны таксама настаўнікам і трэнерам.

Сёлета, горад Бельск Падляшскі заняў другое месца ў ваяводстве паводле падвядзення вынікаў па дасягненнях у школьным спорце. Гістарычным дасягненням для Пачатковай школы № 3 з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ёсць чацвёртае месца дзяўчат у класіфікацыі Кубка Маршалка Падляшскага ваяводства па ваяводскіх спаборніцтвах школ.  

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара