Biedronka будзе прадаваць тэсты на выяўленне антыцелаў да COVID-19 



Сетка крамаў Biedronka стане першай у Польшчы, якая будзе прадаваць сертыфікаваныя тэсты на выяўленне антыцелаў да каронавіруса з панядзелка, 15 сакавіка. Тэст выраблены швейцарскай лабараторыяй PRIMA, яго дакладнасць складае больш за 98 адсоткаў. Тэст можна зрабіць у хатніх умовах.

Пасля таго, як тэсты на COVID-19 з’явіліся ў продажы ў нямецкіх дыскаўнтэрах, зараз найбуйнейшая сетка Biedronka щ Польшчы вырашыла зрабіць аналагічны крок Кліент пры гэтым зможа набыць не больш за тры тэсты адначасова. Адзін каштуе 49 злотых 99 грошай. Гэта канкурэнтаздольная цана ў параўнанні з польскімі лабараторыямі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: media.biedronka.pl