Bild: Германія адпраўляе сваіх дэсантнікаў ва Украіну
Германія адправіць на ўсход Украіны вайскоўцаў бундэсвера для абароны дзеючай там назіральнай місіі АБСЕ. Дэсантнікі ўжо праходзяць падрыхтоўку на палігоне ў горадзе Зэедорф у федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія.
Пра гэта паведамляе Bild. Усяго, па дадзеных мінабароны ФРГ, ва Украіну плануецца адправіць да 200 дэсантнікаў: 150 будуць абслугоўваць выведвальныя беспілотнікі, астатнія 50 – займацца забеспячэннем бяспекі назіральнікаў АБСЕ.
Салдаты будуць ўзброены, адзначаюць карэспандэнты. На адпраўцы нямецкіх салдат настойвала германа-французская група экспертаў, якая знаходзілася на ўсходзе Украіны з сярэдзіны верасня і, азнаёміўшыся са становішчам, прыйшла да высновы, што АБСЕ зможа кантраляваць перамір’е толькі ва ўмовах бяспекі і гэта могуць забяспечыць вайскоўцы заходніх краін.