Біскупы Літвы: дакументальны фільм „Францыск” не мяняе вучэння Царквы
Думкі папы Францыска пра неабходнасць не адштурхоўваць асобаў гомасексуальнай арынентацыі адлюстроўваюць пастаяннае жаданне Святога айца дапамагаць людзям, якія апынуліся ў цяжкіх сітуацыях, – заявілі біскупы Каталіцкай Царквы Літвы.
Яны адзначаюць, што новы дакументальны фільм „Франчэско” (Францыск), у якім прагучалі развагі папы пра аднаполыя шлюбы, „не мяняюць вучэння Царквы”. „У СМІ зараз інтэнсіўна абмяркоўваюцца думкі пра неабходнасць не адштурхоўваць гомасексуальных асобаў, выказаныя папам Францыскам у фільме рэжысёра Яўгена Афігенія Афінееўскага, адлюстроўваюць пастаяннае жаданне Святога айца дапамагаць людзям. Удзельнікаў Царквы заклікаюць без парушэння веры і Царкоўнай дактрыны, са спачуваннем і неабыякава паглядзець на гэтыя выпадкі нашага агульнага існавання, якія ўказваюць на патрэбу прыслухацца і зразумець”, – гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Літоўскай канфедэрацыяй біскупаў.
Паводле delfi.lt
