Бізнес сняданкі ў беларускім доме



У траўні Беларускі Дом запусціў новы праект – бізнес сняданкі „БІЗНЭС БЕЗ ТАЯМНІЦ” – адукацыйны праект для беларускіх прадпрымальнікаў, якія жывуць у Польшчы.

Арганізатар і мадэратар усіх бізнес сняданкаў у Беларускім Доме – Аляксандр Валодзін (былы саўладальнік вядомай рэстарацыі Monkey Food у Менску).

Кожную сустрэчу рыхтуецца вегетарыянскі сняданак і запрашаюцца цікавыя спікеры, выбіраецца спецыяльная тэма для сняданку.

26/06/2021 у суботу а 11.00 спецыяльным госцем будзе Багуслава Рудзецка кансультант Інвестыцыйнага Цэнтра Польскага Агенцтва па Інвестыцыях і Гандлі, каардынатар беларускіх інвестыцыйных праектаў у рамках польскай праграмы “Poland. Business Harbour”.

ТЭМА: “Poland. Business Harbour”. Релакацыя бізнесу ў Польшчу. З якімі цяжкасцямі магчыма сутыкнуцца, якія праграмы падтрымкі існуюць?

Сняданкі адбываюцца ў будынку па адрасе ul. Kryniczna-6. 

Паводле прэс-рэлізу