Блогеры. Асуджаныя. Бізнесмены.



Апошні час усё больш беларусаў вымушаныя з’яжджаць з краіны праз пераслед уладаў. Яны прыязджаюць вучыцца, працаваць, а нехта адкрывае свой ўласны бізнэс. Так зрабілі беларускія блогеры Андрэй і Мікалай, якія ўцеклі з Беларусі і адкрылі свой уласны аўтасэрвіс ва Ўроцлаве. Пра тое, які шлях зрабілі простыя блогеры ад грамадскіх дзеячаў да паспяховых бизнэсмэнаў, распавядае Мікалай:

„Мы жылі ў Беларусі ў горадзе Стоўбцы, займаліся блогерствам. У нас ёсць свой канал – „Стоўбцы разам”. За гэта нас і ў турму садзілі ў жніўні, 2 дні перад выбарамі, і ўсю восень цягалі па ГУБАЗіКам і іншым. У пачатку сакавіка на нас завялі крымінальныя справы. У сакавіку гэтага года мы з’ехалі з Беларусі адразу ў Украіну, а ўжо 12 сакавіка былі ва Ўроцлаве. Андрэй уладкаваўся ў атомайстэрню, я ў дастаўку. Мы асвоіліся за месяц, у канцы мая пачалі не спяшаючыся шукаць памяшканне, у пачатку чэрвеня яго знайшлі, адразу ж перарабілі яго пад аўтасэрвіс. 12 ліпеня ў нас ужо быў першы кліент”.

Мікалай адзначае, што адкрыць фірму ў Польшчы значна лягчэй, чым у Беларусі:

„Андрэй рабіў усе тэхнічныя справы, як адкрываць фірму, як лічыць, як весці справы з банкам – гэта я ўсё рабіў у Беларусі – у Польшчы гэта ўсё значна прасцей!”

Каб сэканоміць грошавыя сродкі, абсталяваннем памяшкання будучай аўтамастэрні беларусы займаліся самі – самі фарбавалі сцены, падлогу, самі праводзілі электрыку. 

Праз увесь час чалавек 5 было палякаў – мясцовыя жыхары. У асноўным беларусы прыязджаюць і украінцы. Большасць беларусаў, – распавёў Рацыі Мікалай.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Аўтамабільная майстэрня Garage- BY Чакае кліентаў. Кожнаму беларусу пачынаючыя бізнэсмэны даюць зніжку і налепку з пагоняй.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя