Бойка паміж палякамі і ўкраінцамі стала хітом інтэрнэта



Інтэрнэт-хітом стала відэа бойкі ўкраінцаў і палякаў у варшаўскім аўтобусе.

Відэа выклаў у сеціва 19 жніўня адзін з пасажыраў, сведка бойкі. Ролік пад назвай: „Мая краіна такая цудоўная” цягам некалькіх дзён набраў больш за 900 тысяч праглядаў.

Спачатку можна ўбачыць, як двух украінскіх хлопцаў зачапілі двох палякаў, якія пілі ў аўтобусе піва.

Аўтобус спыніўся на адным з аўтобусных прыпынкаў, на вуліцы было цёмна, а ў аўтобусе было шмат пасажыраў. Першымі зачапілі ўкраінцаў палякі. Пасля гэтага адзін з украінцаў заблакаваў дзверы, а другі пачаў біць нападнікаў, якія білі яго і пагражалі выклікаць паліцыю.

Кіроўца выклікаў паліцэйскіх, якія прыехалі на трох патрульных машынах. Усе ўдзельнікі бойкі былі затрыманыя. (Асцярожна, ненарматыўная лексіка!)

[youtube id=”1y081A6XcfY”]

Паводле gazeta.pl