Больш за 140 тысяч чалавек заехалі ў Польшчу з Украіны за суткі



Польскія памежнікі працягваюць прапускаць людзей, якія выязджаюць з Украіны. Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, за панядзелак з Украіны ўехала 141,5 тыс. чалавек, што толькі крыху менш за нядзельны рэкорд.

За ноч 8 сакавіка мяжу перасеклі 35,3 тыс. чалавек, што на 16% менш, чым за аналагічны перыяд панядзелка.

Усяго ў Польшчу ўжо заехалі з Украіны 1,2 млн чалавек.