Больш за 1,5 мільёна злотых для самаўрадаў з памежнай тэрыторыі



Па 30 тысяч маюць атрымаць шэсць паветаў, а 27 гмін па 50 тысяч злотых. Рашэнне па гэтым пытанні прымуць ваяводскія радныя падчас сённяшняй сесіі сейміку.

Маршалак Артур Касіцкі праінфармаваў пра дэталі падтрымкі ў сувязі з крызісным кіраваннем у памежнай зоне непасрэдна перад пачаткам сесіі.

На пасяджэнні таксама прысутнічалі чальцы праўлення: Веслава Бурнос і Марэк Маліноўскі, а таксама Павел Внукоўскі – ваяводскі саветнік, чалец рэвізійнай камісіі.

Паводле wrotapodlasia.pl