Больш за 200 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт у таварных вагонах



Супрацоўнікі Падляшскага аддзялення Краёвай фінансавай адміністрацыі (КАS)  з чыгуначнага памежнага пераходу ў Сямёнаўцы за апошнія дні затрымалі больш за 200 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт.  

Кантрабанду выявілі падчас кантролю трох таварных цягнікоў, якія ўязджалі ў Польшчу з Беларусі. Кажа праэс-сакратар Падляшскай КАS Мацей Чарнэцкі:

-У двух вагонах цягніка, які перавозіў гранітную крошку, знайшлі 9,5 тыс. пачак беларускіх цыгарэт. Фанерны кантэйнер умяшчаў больш за 42 тыс. пачкаў. Найбольш, ажно 150 тыс. пачак цыгарэт супрацоўнікі Мытнага дэпартамента ў Сямёнаўцы знайшлі ў адным з вагонаў цягніка з драўнянай дранкай. У выпадку незаконнага гандлю гэтымі цыгарэтамі агульныя страты дзяржаўнага бюджэту склалі б больш за 4,5 млн. злотых.

Вядзецца расследванне ў спарве затрыманай кантрабанды. Справу  разглядае Падляшская Мытна-фінанасавая управа ў Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота і відэа: podlaskie.kas.gov.pl

[manual_related_posts]