Больш за 400 замежнікаў звярнулася хадайніцтвамі аб абароне ў Беларусі
З пачатку года больш за 400 замежнікаў звярнуліся з хадайніцтвамі пра абарону ў Беларусі. Гэта стала вядома з выступлення дэлегацыі Беларусі на пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ па пытанні “Аб сітуацыі на мяжы Еўрапейскага звязу”. Тэкст выступлення апублікаваны на сайце пасольства Беларусі ў Аўстрыі, звяртае ўвагу Reform.by.
Беларуская дэлегацыя прывяла некаторыя лічбы. Так, у студзені-жніўні за парушэнне мяжы было затрымана больш за 600 чалавек, за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы — 130 чалавек. Было спынена 11 каналаў незаконнай транзітнай міграцыі, затрымана 15 арганізатараў і памагатых, распачата 14 крымінальных спраў. У верасні-кастрычніку больш за 30 турфірмам забаранілі падаваць заяўкі на атрыманне турыстычных віз у аэрапорце і замежных установах Беларусі для грамадзян краін, з якіх ідуць міграцыйныя плыні. З 19 кастрычніка Беларусь цалкам спыніла выдаваць турыстычныя візы грамадзянам Афганістана, Емена, Самалі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. З пачатку года больш за 400 замежнікаў звярнулася хадайніцтвамі аб абароне ў Беларусі. У асноўным гэта грамадзяне краін Афрыкі, Ірака, Емена, Ірана. Іх накіравалі ў пункты часовага паселішча і размяшчэння бежанцаў, якія цяпер амаль запоўненыя.
