Больш за 7 тысяч новых заражэнняў каронавірусам у Польшчы
У Польшчы за апошнія суткі каронавірусная інфекцыя была пацверджана яшчэ ў 7 219 чалавек.
Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
У Падляшскім ваяводстве выяўлена 95 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Міністэрства паведаміла, што памерлі 193 чалавекі, у тым ліку 10 – у Падляшскім ваяводстве.
З панядзелку ў Польшчы ў 11-ці ваяводствах, у тым ліку і Падляшскім ваяводстве, змякчаюць абмежаванні. Узнаўляюць працу цырульні і салоны прыгажосці і часткова вяртаецца стацыянарнае ў дзяцей у класах 1-3. Астатнія абмежаванні застаюцца.
Беларускае Радыё Рацыя
