Больш за паўтары тысячы фураў чакаюць выезду з Беларусі ў ЕЗ



На мяжы Беларусі з Еўразвязам чакаюць выезду больш за 1 600 фураў. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць больш за 150 велікагрузаў, у «Катлоўцы» – больш за 170, у «Каменным Логу» – больш за 400, у «Беняконях» – звыш 170, у „Прывалцы” – больш за 230 фур.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабраліся больш за 130 грузавікоў, у «Бераставіцы» – больш за 70, у «Казловічах» – больш за 50.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгораўшчына» сабраліся больш за 160 грузавікоў, ва «Урбанах» – звыш 140.

Беларускае Радыё Рацыя