Больш за паўтысячы мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу



За апошнія суткі яшчэ 524 мігранты спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу. Іх спынілі польскія памежнікі і развярнулі назад. Затрыманыя былі толькі 5 чалавек — чацвёра з іх з Ірака, адзін — з Сірыі. Столькі ж затрымалі і праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам: два сірыйцы, па адным — грамадзяніне Беларусі, Грузіі і Казахстана, – паведамляюць польскія памежнікі.

У папярэднія суткі ў Польшчу спрабавалі трапіць 592 мігранты, раней — 682.

Польшча ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на ўлады Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Foto: PAP, Marcin Onufryjuk