Будзе камфортней, зручней і хутчэй



Аўтакампанія PKS Białystok купіла новыя аўтобусы, якія ад заўтра, 15 снежня, павязуць жыхароў Падляшскага ваяводства.

8 аўтобусаў фірмы MAN будуць курсаваць на трасах да Гайнаўкі, Сямятычаў, Саколкі, Сувалак ды Крынак.

Кожны аўтобус разлічаны ня 80 месцаў, у тым ліку 49 сядзячых. Паводле Маршалка Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскага, новыя машыны палепшаць камфорт падарожжа ў найдалейшыя куткі Падляшша.

— Гэта сучасная камфортная тэхніка, спрыяльная для навакольнага асяроддзя. Гэты аўтобусы будуць курсаваць у найбольш аддаленыя населеныя пункты нашага ваяводства і таксама абслугоўваць трасы далёкага накіравання.   

Кампанія «ПКС Беласток», якая належыць Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства выдала на 8 новых аўтобусаў амаль 5 мільёнаў злотых. Сёлета PKS Białystok агулам купіў 17 новых машын.

0x0-2

0x0

0x0-1

 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: wrotapodlasia.pl