“Буры” быў, ёсць і будзе героем польскага падполля”?



“Буры” быў, ёсць і будзе героем польскага падполля – заявіў віцэ-міністр адукацыі і навукі Польшчы Томаш Жымкоўскі для PolskieRadio24.pl. Ён спаслаўся на публікацыі Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, якія рассейваюць усе “перасцярогі” адносна Рамуальда Райса.

За ўдзел у Дні памяці выклятых жаўнераў улады ў Беларусі выдалілі польскіх дыпламатаў, рэпрэсуюць польскіх актывістаў і настаўнікаў за “гераізацыю ваенных злачынцаў”, указваючы на “Бурага”. У адказ віцэ-міністр Жымкоўскі заявіў, што Рамуальд Райс застанецца героем, не зважаючы на шматгадовае зневажанне яго імя.

Мы ж прыгадаем, што Рамуальд Райс, псеўданім “Буры”, адказны за забойства 79 цывільных і мірных жыхароў падляшскіх вёсак, праваслаўных беларусаў, у 1946 годзе.  Беларуская супольнасць Падляшша, мясцовыя жыхары выступаюць супраць такой гераізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя