Былая адвакатка Юрыя Чыжа назірае за выбарамі ў Беластоку
Ганна Славіна зарэгістравалася назіральніцай на выбарчым участку ў беларускім Генеральным консульстве ў Беластоку. Карэспандэнту Gazeta Wyborcza яна прадставілася студэнткай факультэту міжнародных адносінаў у Беластоцкім універсітэце.
Па словах Ганны, яна стала назіральніцай па ўласнай ініцыятыве. Яна адзначыла, што на ўчастку захоўваецца поўная таямніца галасавання.
У Беларусі Ганну Славіну памятаюць як адвакатку, якая абараняла гендырэктара „Уралкалія” Уладзіслава Баўмгертнера ў 2013 годзе і кіраўніка групы кампаніяў „Трайпл” Юрыя Чыжа ў 2016. Яна мае статус партнёра ў адвакацкім бюро „Анна Славина и Партнеры”.
Стаж працы Славінай складае болей за 20-ць гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Мацея Халадоўскага
