Былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў прыляцеў у Вільню
19 гадоў таму
У аэрапорце Вільні яго сустракалі аднадумцы і дзяўчына Вольга Каракіна.

Апошні раз яны бачыліся 29 траўня 2020 года ў Гародні падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. У гэты дзень затрымалі Дзмітрыя, Сяргея Ціханоўскага ды іншых актывістаў „Краіны для жыцця”.

Дзмітрыю Фурманаву прысудзілі 2 гады калоніі. Ён выйшаў на волю 21 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Віталь Алейнік
