Чаму на Падляшшы гучаць сірэны?



Як паведамляе Ваяводскі цэнтр антыкрызіснага кіравання ў Беластоку, з 6 па 9 кастрычніка аператыўнае камандаванне Узброеных сіл ладзіць вучэнні RENEGAD/SAREX-20.

Элементам вучэнняў з’яўляецца легенда, паводле якой паветраная прастора Польшчы парушана паветраным суднам са статусам RENEGAD, якое прадстаўляе патэнцыйную пагрозу для грамадзянскага насельніцтва, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Падляшскае ваяводства праводзіць мадэрнізацыю сістэмы папярэджання. Работы, якія каштавалі 4,2 мільёны злотых, уключаюць у сябе замену старой сістэмы апавяшчэння, устаноўку сірэн у новых месцах ды ўвод новых блокаў кіравання.

Падляшша адным з першых атрымае сістэму папярэджання насельніцтва ва ўсім рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя