Затрымана чарговая кантрабанда цыгарэт на беларуска-польскай мяжы



3000 пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак перахапілі супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі ў Сувалках. Нелегальны тавар быў выяўлены ў аўтобусе, які перавозіў кур’ерскія пасылкі ў Вялікабрытанію.

Паведаміў прэс-сакратар падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнецкі:

– Падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі мытні выявілі нелегальныя цыгарэты – 3 тысячы беларускіх цыгарэт розных марак, кошт якіх ацэньваецца каля 14 тысяч злотых.

Кіроўца аўтобуса быў дапытаны. Расследаванне гэтага пытання праводзіць  падатковая інспекцыя ў Сувалках.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]