Чарговая кантрабанда цыгарэтаў выяўлена ў Баброўніках



Супрацоўнікі польскай Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі выявілі на памежным пераходзе ў Баброўніках кантрабанду тытунёвых вырабаў. 2600 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі былі схаваныя ў фуры, якой кіраваў 34-гадовы грамадзянін Беларусі.

Супраць кіроўцы, які перавозіў кантрабанду, пачата справа. 

Нелегальны тавар ацэньваецца ў 38 тысяч злотых.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl