Чарговая смерць на польска-беларускай мяжы
Памёр чарговы ўцякач, які спрабаваў трапіць у Польшчу. Гэта 16-ці гадовы грамадзянін Іраку, паведамляе Фонд «Выратаванне». Праўдападобна, што 24 верасня вечарам ён разам з сям’ёй перасеклі беларуска-польскую мяжу. Уся група, у тым ліку 4 дзяцей (наймалодшае 18-месячнае), былі зноў перагнаны польскімі памежнікамі на беларускі бок мяжы. Ноччу хлопец памёр.
На наступны дзень сям’я вырашыла пакінуць цела хлопца і зноў вярнуцца на тэрыторыю Польшчы. Фонд „Выратаванне” падрыхтаваў сям’і цёплую вопратку, аднак аказалася, што іх ізноў перагналі на беларускі бок.
Гэта ўжо шостая смерць на польска-беларускай мяжы з пачатку ўвядзення надзвычайнага становішча на польскім баку мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Grzegorz Dąbrowski
