Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы 22 лістапада



Святлана Ціханоўская паразмаўляла па тэлефоне з Ангелай Меркель. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і міграцыйны крызіс, паведамляе Радыё Свабода.

Дэталі размовы пакуль невядомыя, але выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны пачала званок з фразы: «Гэта добрая магчымасць пагаварыць, таму што вы былі ня вельмі задаволеныя маёй размовай з Лукашэнкам».

* * *

„Сёння на памежным пераходзе ў Брузгах з’явіўся расейскі палітык Віталь Мілонаў, дэпутат Думы ад прапуцінскай партыі”, – напісаў у Twitter прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын. – „Убачыўшы нашых салдат і афіцэраў, уся здымачная група пачала крычаць і абражаць Польшчу”.

* * *

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў паразмаўляў са сваім нямецкім калегам Хайка Маасам. Тэмай тэлефоннай размовы стала сітуацыя ў Беларусі, а таксама міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы ЕЗ і пагаршэнне сітуацыі з бяспекай у рэгіёне.

* * *

Дапамога бежанцам на беларуска-польскай мяжы ад СААЗ паступіць некалькімі партыямі, паведаміў кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге ў панядзелак. „Гэта толькі першыя партыі з многіх, якія рушаць услед, паколькі ёсць відавочная неабходнасць пастаўляць і медыкаменты, якія патрэбныя мігрантам для лячэння хранічных захворванняў, і гігіенічныя наборы, і сродкі індывідуальнай абароны. Мы працуем з Беларускім Чырвоным Крыжом, а таксама іншымі агенцтвамі і сістэмамі ААН , якія прысутнічаюць у краіне”, – сказаў Клюге. Яго цытуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

У ведамстве Беларусі ўдакладнілі, што ў транспартна-лагістычны цэнтр на беларуска-польскай мяжы сёння прыбылі кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Таксама місія СААЗ наведала ў панядзелак шэраг бальніц Гародні.

„За час усяго візіту эксперты паспелі правесці ацэнку стану мігрантаў і арганізаваць пастаўку першых партый неабходных медыкаментаў, медыцынскіх прыстасаванняў, гігіенічных набораў”, – удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Фота: t.me/minzdravbelarus

* * *

Пацярпелымі на беларуска-польскай граніцы СК Беларусі прызнаныя 132 чалавекі, з іх больш як 20 дзяцей, пра гэта сёння паведаміў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гора, перадае БЕЛТА.

„Па кожным выпадку назначана судова-медыцынская экспертыза”, – дадаў Гора. Ён падкрэсліў, што гэта работа прадаўжаецца, і пацярпелых будзе больш.

* * *

Рodlaska Policja публікуе апошнія фотаздымкі з мяжы. Супрацоўнікі паліцыі запэўніваюць, што ўвесь час знаходзяцца ў гатоўнасці.

* * *

Звыш сямістот мігрантаў, якія нелегальна перасяклі польскую мяжу з Беларуссю і якія зараз знаходзяцца ў цэнтрах для іншаземцаў, папрасілі міжнароднага прытулку.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам праэс-сакратар польскіх памежнікаў Анна Міхальска:

– З пачатку гэтага года з 2 500 нелегальных мігрантаў, якіх мы затрымалі, было паўтары тысячы грамадзян Іраку. Зараз у цэнтрах знаходзіцца 1200 грамадзян Іраку. 716 чалавек папрасілі міжнароднага прытулку. Мы вядзём супрацу з іракскім бокам па ідэнтыфікацыі гэтых людзей.

Польскія ўлады маюць намер дэпартаваць з Польшчы амаль  дзьвесце іншаземцаў, якія нелегальна трапілі на тэрыторыю краіны. Цягам гэтага тыдня яны будуць адпраўленыя на радзіму.

Як адзначае Анна Міхальска, зараз ідзе ўзгадненне вывазных рэйсаў з прымаючымі бакамі. Як толькі завершацца фармальнасці, будзе арганізаваны першы рэйс. На ім у Ірак плануецца адправіць 80 чалавек:

-Мы хацелі б, каб гэтым першым рэйсам паляцела каля 80 чалавек. Чаму толькі 80? Трэба памятаць, што яны ляцяць не адны, яны ляцяць з прадстаўнікамі пазаўрадавых арганізацый, ёсць, зразумела, прадстаўнікі cлужбы бяспекі. Ляцяць у тым ліку лекары і псіхолаг.

У сваю чаргу, як паведамляе агенства БЕЛТА, у канцы лістапада можа адбыцца яшчэ адзін рэйс у Ірак, які верне дадому мігрантаў з беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы.

Гаворка ідзе пра людзей, якія прыехалі ў Беларусь як турысты, а потым хацелі нелегальна перайсці мяжу і дабрацца да Нямеччыны. Некалькі тысяч такіх „турыстаў” цяпер працягваюць заставацца на мяжы.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: polsatnews.pl

* * *

Фота з Дубіч Царкоўных. 150 агрэсіўных замежнікаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу. За нападам назіралі беларускія сілавікі, якія асляплялі супрацоўнікаў польскіх служб лазерамі.

У лагерах для вайскоўцаў 16-й механізаванай дывізіі і дапаможных падраздзяленняў былі ўстаноўлены чарговыя жылыя кантэйнеры.

У раёне Дубічах Царкоўных (гэта бліжэй да Берасцейскай вобласці) каля 150 мігрантаў спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі сілавікам у Крынках: Вашу службу заўважаюць і за межамі нашай краіны. Прэм’ер-міністры Літвы, Латвіі і Эстоніі засталіся пад уражаннем.