Чатыры партыі кантрабанды запар



Адразу чатыры аўтамабілі з нелегальнымі цыгарэтамі выявілі падляшскія мытнікі. У пункце пропуску Бераставіца-Баброўнікі ў чатырох аўто, якія адно за другім уехалі на агляд, мытнікі знайлі каля 3,5 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасці. Кошт кантрабанды ацэньваецца ў 45 тысяч злотых. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Мытнай управы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

–  Кіроўцамі правераных машын былі беларусы ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў. Мытнікі, якім дапамагаў службовы сабака, знайшлі цігарэты, схаваныя ў газавых балонах, дзвярах машыны, колавых арках і сядзенняў. На самы вынаходлі тайнік мытнікі натыкнуліся пры праверцы Ford Mondeo. Для таго, каб дабрацца да нелегальных цыгарэт, яны былі вымушаныя дэмантаваць усю панэль кіравання з лабавым шклом аўтамабіля.

Ва ўсіх чатырох выпадках мытнікі ў дачыненні да кантрабандыстаў пачалі крымінальныя справы. Нелегальны тавар – канфіскаваны. Грамадзянаў Беларусі чакае суд, ім пагражаюць вялікія штрафы. Трое з іх могуць быць пазбаўлены таксама аўтамабіляў, якія былі прыстасаваныя для перавозкі цыгарэт.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.scelna.gov.pl