Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы



Сотням беларусаў, якія вырашылі правесці выходныя ў Літве, даводзіцца гадзінамі стаяць у пунктах пропуску ў чаканні выезду.

У пункце пропуску „Каменны Лог” на выезд з Беларусі чакаюць каля 40 легкавых і 60 грузавых аўтамабіляў, у пункце пропуску „Катлоўка” — 15 легкавых і 90 грузавых.

Памежнікі рэкамендуюць для перасячэння беларуска-літоўскай мяжы скарыстацца менш загружанымі пунктамі пропуску — „Беняконі” і „Прывалка”.

БелаПАН