Чыгуначны пункт пропуску „Кузніца” застаецца адкрытым



Польшча пакуль не закрыла чыгуначны пункт пропуску „Кузніца” на мяжы з Беларуссю.

Такое пытанне пакуль не разглядаецца, паколькі беларускія службы адвялі мігрантаў у Брузгах ад самой лініі мяжы.

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер. Аўтамабільны пункт пропуску „Кузніца” застаецца закрытым.

Нагадаю, раней Польшча выставіла беларускаму боку ўльтыматум, што закрые чыгуначны пункт пропуску ў Кузніцы, калі сітуацыя з мігрантамі не стабілізуецца да нядзелі, 21 лістапада. У выніку беларускія службы вывелі мігрантаў ад пераходу і такім чынам выканалі ўмовы польскай памежнай службы, адзначае Polskieradio.

Мюлер падкрэсліў, што далейшыя рашэнні будуць залежаць ад сітуацыі на мяжы, а ў выпадку эскалацыі крызісу магчыма ўвядзенне гандлёвай блакады на мяжы з Беларуссю.