Чым скончыцца справа Farm Agro Planta?



25-га лістапада ў 12 гадзін у Апеляцыйным судзе ў Беластоку адбудзецца чарговы працэс у справе прадпрымальніка, былога ўласніка фірмы FARM AGRO PLANTA Міраслава Целушэцкага.

Працэс датычыць абвінавачанняў у якіх Міраслаў Целушэцкі двойчы быў прызнаны невінаватым:

– Самы галоўны закід, што Марэк Карп не меў кампетэнцыі быць дарадцам, гэта адно. Другое, што мы з ім працавалі для выгляду. Тое, што быў дарадцам, гэта ўсё пацвярджалі міністры, прэм’ер Бузэк асабіста прысутнічаў на пасяджэнні, віцэ-прэм’ер Штайнхоф. 20-ць гадоў і ўвесь час цягнуць. Цяпер выглядае, што цягнуць, каб мінуў тэрмін справы.

Пракуратура ў Беластоку спаслалася таксама і на пастанову Найвышэйшага суда, які таксама прызнаў Міраслава Целушэцкага невінаватым. Чарговае пасяджанне суда запланавана на 9 снежня гэтага года. Справа ў дачыненні да Міраслава Целушэцкага цягнецца ўжо 20-ць гадоў.

Нагадаем што Марэк Карп, які быў дарадцам у фірме Міраслава Целушэцкага, з’яўляўся заснавальнікам і першым дырэктарам „Цэнтра ўсходніх даследаванняў (Ośrodek Studiów Wschodnich), які цяпер носіць яго імя.

Беларускае Радыё Рацыя