Чым займаецца беларуская дыяспара Італіі?



Мы яшчэ шмат чаго павінны будзем зрабіць па-за межамі радзімы, перш чым у Беларусі прыйдзе свабода. Такой думкі прытрымліваецца беларус Аляксей Сытоў. Ён працягвае прымаць удзел у салідарных дзеяннях у Італіі, – распавёў сам суразмоўца:

„Напрыклад мы дапамагалі польскай дыяспары, беларускім мігрантам, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы, якія былі вымушаныя пакінуць сваю радную краіну. Мы адпраўлялі ім рэчы першай неабходнасці, гэта атрымалася добра. Вось, я велаю шмат людзей, якія пішуць лісты палітвязням”.

Аляксей Сытоў дадаў, што асноўныя актыўнасці ў італьянскай дыяспары запланаваныя на тэрмін, калі плануецца праводзіць рэферэндум. А пакуль усе сілы зканцэнтраваныя на дапамозе палітвязням, іх сем’ям і ўцекачам.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]