Да 17 верасня ў Беластоку будуць абмяркоўвацца праекты Грамадзянскага бюджэту



154 праекты былі прадстаўлены ў гарадскі савет ў рамках Budżetu Obywatelskiego (Грамадзянскага бюджэту) на 2020 год.

На рэалізацыю ўсіх праектаў спатрэбілася б выдаткаваць больш за 50 мільёнаў злотых. Аднак для гэтай мэты выдзелена 12 млн. Да 17 верасня праекты будуць ацэньвацца фармальна і па сутнасці.

Кажа намеснік мэра горада Беластока Przemyslaw Tuchliński:

– 104 праекты – гэта праекты мікрараённыя. І 50 праектаў – гэта агульнагарадскія. Гэтыя праекты датычаць тых сфер жыцця, якія найбольш цікавяць жыхароў Беластока, звязаныя з інфрастуктурай, дарогамі, паркінгамі, завязаныя з пляцоўкамі для адпачынку, а таксама звязаныя з азеляненнем горада.

Праекты можна было прадстаўляць з 10 красавіка па 10 траўня. Пасля 17 верасня 2019 года, калі будзе вядома, якія з іх закваліфікаваныя на наступны этап, будуць праводзіцца прома-акцыі, а затым запланавана галасаванне жыхароў.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя