Да 60-годдзя літаратурнага аб’яднання “Белавежа”



Працягваюцца святкаванні 60-годдзя існавання літаратурнага аб’яднання „Белавежа”.

Другі дзень навукоўцы з розных краін абмяркоўваюць творчасць і дзейнасць “белавежцаў”. Навуковая канферэнцыя – гэта найлепшы варыянт, каб уганараваць такую арганізацыю, кажа прафесар Галіна Тварановіч:

– Тое, якая аўдыторыя аўтарытэтных даследчыкаў сабралася ў гэтыя дні, сведчыць пра прызнанне, пра цікавасць да “Белавежы”, да беларускага літаратурнага аб’яднання ў Польшчы. Мы мэтанакіравана абралі менавіта такую форму святкавання “Белавежы”.

Кніжкі “белавежцаў” выходзяць у арыгінале ў Менску і ў польскім перакладзе — у Варшаве. Паасобныя творы перакладзены на англійскую, італьянскую, нямецкую, рускую, сербалужыцкую, украінскую мовы. Некаторыя аўтары “Белавежы” таксама часам пішуць на гаворцы сваёй мясцовасці.

Двухдзённая канферэнцыя, прымеркаваная да юбілею „Белавежы”, завяршаецца сёння.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток