Да канца года ў Польшчы ўзнікне 17 брыгад войск тэрытарыяльнай абароны



Да канца гэтага года ў Польшчы ўзнікне 17 брыгад войск тэрытарыяльнай абароны. Гэта новы від узброеных сілаў Польшчы, створаны міністэрствам абароны.

Новыя брыгады змогуць разам з сухапутнымі войскамі праводзіць ваенныя дзеянні, антытэрарыстычныя аперацыі, змагацца з наступствамі прыродных і тэхнагенных катастроф. Таксама жаўнеры будуць весці інфармацыйную і асветніцкую дзейнасць. «Гэта жаўнеры якія будуць абараняць нашы малыя бацькаўшчыны,» – так пра новы відзе ўзброеных сілаў Польшчы кажа шэф Вайсковага ваяводскага штаба ў Беластоку палкоўнік Ян Гурняк:

— Абарона Айчыны ад мілітарных пагрозаў, а таксама дапамога органам адміністрацыі ў галіне немілітарных дзеянняў, напрыклад, навадненняў, пажараў, чагосьці, з чым дзяржава на лакальным роўні не зможа ўправіцца. Раз у месяц, цягам двух дзён, будуць праходзіць навучанні і практыкаванні, а ў час вакацыяў пройдуць дзесяцідзённыя вучэнні на палігоне для ўсяго батальёну.

Ахвотныя служыць у тэрытарыяльнай абароне могуць падаваць свае заяўкі ў Вайсковыя дапаўняльныя камендатуры. Жаўнеры могуць разлічваць на штомесячную плату ў памеры 500 злотых. Першыя прысягі новых жаўнераў тэрытарыяльнай абароны пройдуць 11 красавіка ў Беластоку. Пра свой удзел ва ўрачыстасці ўжо заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацерэвіч.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя Беласток