Да суда будуць прыцягнуты 33 члены арганізаванай злачыннай групы



Супрацоўнікі памежнай заставы ў Бязледах спынілі дзейнасць арганізаванай злачыннай групы. Расследаванне праводзілася пад наглядам раённай пракуратуры ў Кашаліне.

У склад злачыннай групы ўваходзілі 27 мужчын ва ўзросце ад 33 да 66 гадоў (25 грамадзян Польшчы, грамадзянін Арменіі і грамадзянін Украіны) і 6 польскіх жанчын ва ўзросце ад 28 да 80 гадоў.

Члены групы імпартавалі тытунь з Чэхіі і паўднёвай Польшчы, потым перавозілі яго ў Заходне-Паморскае ваяводства, дзе займаліся далейшай вытворчасцю і рэалізацыяй. Акрамя таго, злачынцы атрымлівалі цыгарэты, увезеныя кантрабандай з Беларусі, а таксама выраблялі і рэалізоўвалі ўласныя нелегальныя тытунёвыя вырабы. У кожнага з іх была свая роля ў групе.

Адныя арганізоўвалі пакупку тытуню і цыгарэт без адпаведных акцызных марак, а іншыя перавозілі, каардынавалі перавозку і захоўвалі незаконныя тавары. Астатнія перапрацоўвалі і займаліся далейшым распаўсюджваннем тытунёвых вырабаў. Усё курыраваў 37-гадовы паляк.

Супрацоўнікі памежнай службы выявілі нелегальныя цыгарэты і тытунь-сырэц на суму больш за 5,6 мільёна злотых.

Усім членам групоўкі пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Лідар злачыннай арганізацыі можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 10 гадоў.

strazgraniczna.pl

[manual_related_posts]