Дабрачынны арт-фестываль «Af Ekt» у падтрымку Украіны ў Любліне



Маладыя мастакі Польшчы і Беларусі ладзяць у Любліне дабрачынны арт-фестываль «Af Ekt».

Дата: 19 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя KONT, ul. Zana 11, Люблін

На фестывалі можна пабачыць і набыць працы Вікі Калядзюк, Анастасіі Каштальян, Анастасіі Вярыга і іншых беларускіх мастакоў.

Увесь прыбытак ад продажу мастацкіх прац будзе накіраваны на падтрымку ўкраінскага супраціву і ўкраінскіх бежанцаў.

Мастацтва мае сваю сілу!

Падрабязней пра фестываль чытайце на старонцы «Af Ekt» у фэйсбуку.