Дабрачынны забег для хоспісу Прарока Іллі



190 бегуноў – дзетак, моладзі ды дарослых – сабраў 7 дабрачынны забег для хоспісу Прарока Іллі.

Прайшоў ён у вёсцы Рыбакі ў даліне ракі Нарвы. Арганізатары падрыхтавалі трасы на дыстанцыі 11,5 ды 1,5 кіламетра. “Галоўная мэта мерапрыемства – збор грошай на пабудову стацыянарнага хоспісу ў вёсцы Макаўка, што ў Нарваўскай гміне,” – кажа старшыня Фонду Хоспіс Прарока Іллі доктар Павел Грабоўскі :

– Хоспісы ствараем ужо сёмы год. Цягам сямі год пабачылі мы, як моцна патрабуюць апекі невылечна хворыя людзі. Ёсць хоспіс у Беластоку. Для многіх – гэта 50-70 км ад дома. Мы хацелі б, каб такі асяродак з’явіўся бліжэй.

Кошт пабудовы стацыянарнага хоспісу – 15 мільёнаў злотых. 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя