Дальнабойнікі суткамі стаяць у чэргах на беларуска-польскай мяжы
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, 13 кастрычніка на выезд у Польшчу стаялі 820 грузавікоў. І гэта не лічачы літоўскага і латышскага напрамкаў. Кіроўца Максім расказаў Zerkalo.io, што на беларускім баку яго аформілі хутка, а вось на польскім усё адбывалася вельмі павольна.
«У палякаў працуюць чатыры акенцы, — кажа ён. — Адзін супрацоўнік бярэ дакумэнты ў двух-трох кіроўцаў. Аднаго адпраўляе на дагляд, астатніх яшчэ некуды. Пакуль не аформіць ўсіх і яны не вернуцца назад, новых дакумэнтаў не бярэ». Калегі Васіля дадаюць, што палякі цяпер усіх адпраўляюць на рэнтген — шукаюць уцекачоў.
З Польшчы ў бок Беларусі таксама чарга з фураў – у Баброўніках кіроўцы фураў чакаюць 11 гадзінаў, у Кузніцы і Карошчыне адпаведна 5 і 6 гадзінаў.
