Дан Валкавыцкі: Белавежская пушча – агульны аб’ект аховы Беларусі і Польшчы
Белавежская пушча падзелена паміж Беларуссю і Польшчай нябачнай мяжой. Тым не менш абедзве краіны вядуць сваю гаспадарку на кожнай з паловаў. Якім чынам ажыццяўляецца дагляд польскай часткі пушчы? Ці кожны можа ссекчы дрэва ў пушчы сабе на патрэбу? Наколькі ЕЗ сочыць за белавежскімі прасторамі? І ці вядзецца супраца з беларускім бокам?
Гэтыя ды іншыя пытанні наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задала „Госцю Рацыі” – Дану Валкавыцкаму, супрацоўніку кафедры лясной гаспадаркі факультэту будаўніцтва і навукі аб навакольным асяроддзі Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэту:
– У Белавежскай пушчы ёсць абшары рознага роўню аховы, існуе польская і беларуская частка нацыянальнага парку. Увесь абшар ахоўваецца, як Сусветная спадчына ЮНЭСКА, што прадугледжвае розныя рэжымы, розныя спосабы дзейнасці ў розных частках гэтага лесу. Адсутнасць такіх канкрэтных правіл, а таксама адсутнасць канкрэтнага размежавання гэтых зонаў, з’яўляецца ключавой праблемай гэтага абшару. Усе, хто сочыць за справамі звязанымі з Белавежскай пушчай, маюць розныя погляды, розныя чаканні, рознае бачанне.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
