Дарога Беласток – Супрасль ужо адкрытая



Дарожныя службы раней, чым планавалася, завяршылі свае працы на мосце на гэтай ваяводскай дарозе. Таму едучы ў напрамку Супрасля з 17 чэрвеня не трэба карыстацца аб’ездамі. Дарогу на некалькі дзён закрывалі таксама ў траўні.

Поўнасцю завершыць мадэрнізацыйныя працы плануецца да восені. Ад Беластоку і да з’езду да мясцовасці Навадворцы гэта будзе дарога з дзвюх палос, якая завершыцца кальцавой развязкай, пасля якой дарога звузіцца да сямі метраў. Інвестыцыйны праект каштуе 120 мільёнаў злотых.