Дарожная сітуацыя ва ўкраінска-беларускім сумежжы амаль крытычная



Прычынай сталі снежныя заносы, якія фактычна паралізавалі аўтамабільны рух на большай частцы дарог у рэгіёнах, прылеглых да Беларусі.

Пра складанасці дарожнага руху ва ўкраінска-беларускім сумежжы распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

— Нацыянальная паліцыя Украіны вызначыла 5 рэгіёнаў, якія з прычыны складанай дарожнай сітуацыі сталі найбольш аварыйнанебсяпечнымі. Два з гэтых рэгіёнаў, Жытомірская і Чарнігаўская вобласці, непасрэдна мяжуюць З Беларуссю. У раёны Жытоміршчыны, прылеглыя да Гомельшчыны, паездкі магчымыя толькі па стратэгічных трасах. Грунтовыя дарогі заснежаныя і рух па іх немагчымы. У Чарнігаўскай вобласці адным з найбольш аварыйнанебяспечных з’яўляецца участак шашы Чарнігаў — Гомель, дзе з прычыны галалёдзіцы рэгулярна здараюцца аварыі. Грунтовыя дарогі, якія вядуць да вёсак на Чарнігаўшчыне, таксама заснежаныя. Нацыянальная паліцыя Украіны заклікае часова ўстрымацца ад вандровак па аварыйнанебяспечных участках.     

Тым часам сіноптыкі прагназуюць ва ўкраінска-беларускім сумежжы чарговыя  снегапады і, як след, пагаршэнне дарожнай сітуацыі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя