Пятро Кузняцоў: Ёсць небяспека прыходу да ўлады ва Ўкраіне папулістаў



Упершыню выбары ва Украіне праходзяць на фоне вайсковага канфлікту. У сувязі з гэтым блогер і палітык Пятро Кузняцоў мяркуе, што ёсць небяспека прыходу да ўлады папулістаў.

– Рэзкі рост рэйтынгаў партыі Ляшко, які вельмі вялікі піяр рабіў асабліва напачатку гэтага канфлікту. Але гэтая небяспека не крытычная, усё адно лідзіруючыя пазіцыі займаюць палітычныя сілы, якія заўсёды былі выразна акрэсленыя. 

Удзел у парламенцкіх выбарах ва Украіне прыме 29 партыяў. Сярод якіх – “Народны фронт”, блок Пятра Парашэнкі, Радыкальная партыя Алега Ляшко і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя