Дэлегацыя з Беларусі ўсклала кветкі да помніка бязвінна загінулых у Залешанах



Дэлегацыя з Беларусі ўсклала вянкі і кветкі да помніка бязвінна закатаваным жыхарам вёскі Залешаны.

74 гады таму на гэтым месцы здарылася трагедыя, пра якую мы не павінны забыць, аднак палітызаваць падзеі таксама не трэба, – сказаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачэнка:

– Першы раз, канешне, у Залешанах, але тая трагедыя, якая тут адбылася, – гэта трагедыя не толькі Залешанаў. На жаль, такія месцы ёсць і ў Беларусі, і ў Польшчы. І мы павінны жыць дзеля таго, каб памятаць гэта і рабіць усё неабходнае, каб гэта не паўтаралася ў будучым. Але самае галоўнае, каб памяталі пра гэта жывыя.

Кажа амбасадар Беларусі ў Варшаве Уладзімір Чушаў:

– 74 гады таму 29 студзеня было зробленае такое жорсткае дзеянне, якое б і не ўкладалася ніколі ў чалавечую галаву, але ж гэта было. Выказаць словамі – цяжка, толькі памяць пра загінулых, малітва і помнік, які тут зроблены, крыжы і гэты абеліск, наша ўвага, нашых дзяцей, унукаў.

У Залешанах была таксама дэлегацыя на чале генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку Алы Фёдаравай.

Год таму аддаць пашану бязвінна загінулым у Залешанах ад рук салдатаў польскага антыкамуністычнага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (псеўданім Буры) прыязджаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Пасля Залешанаў беларуская дэлегацыя накіравалася ў Гайнаўку, каб ускласці вянкі на магілах савецкіх салдат, якія загінулі пад час Другой сусветнай вайны.

[Not a valid template]

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]