Дэпутат польскага сейму Адрыян Зандберг: мы павінны памятаць пра злачынствы Бурага



Лідар партыі „Разам” і дэпутат сейму Адрыян Зандберг заклікаў палітыкаў і прадстаўнікоў польскага ураду прыяжджаць ў Гайнаўку ,каб сваёй прысутнасцю тут сведчыць пра тое, што Польшча – гэта дом для ўсіх яе грамадзян, без розніцы якой мовай яны карыстаюцца дома і якой рэлігіі прытрымліваюцца.

– Дзень, калі праз Гайнаўку праходзяць нацыяналісты, якія выносяць на помнікі чалавека, адказнага за забойствы жанчын і дзяцей, якія загінулі толькі таму, што нарадзіліся ў сем’ях, якія былі праваслаўныя, і ў іх доме не размаўлялі па-польску. Я бы хацеў, каб тут было не толькі больш прадстаўнікоў польскага парламенту, але каб гэты камунікат, што мы ўсе ў Польшчы ў сябе дома. Каб людзі, якія жывуць тут маглі пачуць ад польскіх міністраў, ад польскага прам’ера, ад партыі „Разам”. У памяць пра гэтыя падзеі мы таксама павінны быць разам.

У Гайнаўцы ўжо 6-ы раз прайшла акцыя „Вечная памяць” па ўшанаванні ахвяраў капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры. „Вечная памяць” стала свайго роду адказам на марш нацыяналістаў, які сёлета праз Гайнаўку прайшоў 5-ы раз, пад лозунгам «Буры – наш герой».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]