Дэпутат Сейму Роберт Тышкевіч супраць аб’яднання беларускіх садка і школы



Дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч пракаментаваў ідэю ўладаў Беластока аб’яднаць беларускі садок №14 з пачатковай школай №4:

– Лічу, што гэта вельмі дрэнная ідэя. Калі ідзе пра беларускае прадшколле ў Беластоку і ўвогуле прысутнасць беларусаў у Беластоку, то варта рабіць наадварот. Варта павялічваць колькасць такіх устаноў, бо адбываецца наплыў беларускай дыяспары. Беларусаў у Беластоку штораз больш. Думаю, што для нас павінна быць вельмі важным тое, каб іх тут было як найбольш, бо гэта карысна для нашага горада. Гэта людзі, якія шмат уносяць, вядуць бізнес, інвестуюць, добра інтэгруюцца. Шмат добрага дадаюць для функцыянавання нашай супольнасці. Таму думаю, што гэта была вельмі дрэнная ідэя. Спадзяюся, што ўлады Беластока ад гэтага адмовяцца.

Адзіны ў Польшчы беларускі садок можа знікнуць як самастойная адукацыйная ўстанова.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]