Дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны падвысілі заробак амаль у тры разы



Гэта адбылося яшчэ напачатку красавіка, але стала вядома толькі 14 красавіка. З падрабязнасцямі – Марцін Война:

– Паводле статыстыкі, дэпутаты Вярхоўнай Рады маюць самы нізкі заробак у Еўропе. Іх заробак склаў каля 6 з паловай тысяч гр., гэта каля 260 даляраў штомесяц, заробак дэпутата Бундэстагу каля 8 тысяч 250 тысяч еўра, заробак дэпутата Польскага Сейму каля 9 тысяч 900 злотых, дэпутат Расейскай Думы атрымлівае штомесяц 420 тысяч рублёў/ Цяпер украінскі народны абраннік мае заробак 17 500 гр.

Наконт павышэння заробкаў дэпутатам колькі месяцаў назад разгарнулася палеміка. Частка назіральнікаў наракала, што ва ўмовах крызіса падвышэнне ўтрымання дэпутатаў будзе  негатыўна ўсрынята большасцю ўкраінцаў. Апаненты пярэчылі, што толькі рост заробка зменшыць карупцыю.

Беларускае Радыё Рацыя