Для мігрантаў на мяжы адкрылы міні-паліклініку



З надыходам халадоў усё больш мігрантаў, якія захраснулі на мяжы, звяртаюцца да лекараў з прастудамі.

У гандлёва-лагістычным цэнтры каля беларуска-польскай мяжы, дзе на гэты момант размешчаны мігранты, адкрылі паўнавартасны здраўпункт, дзе можна памераць ціск, пракансультавацца з лекарамі і атрымаць лекі паведамляе Sputnik.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, штодзень да 200 мігрантаў звяртаюцца па меддапамогу. Раней яе аказвалі ў машынах хуткай дапамогі.