Дні адкрытых дзвярэй беларускай бібліятэкі ў Гайнаўцы



Пачаліся Дні адкрытых дзвярэй беларускай бібліятэкі, якая дзейнічае пры Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Гэта адзіная такая бібліятэка ў  Польшчы. “Я ўпэўнена, што кожны знойдзе нешта для сябе ў нашым багатым, у большасці беларускамоўным кнігазборы”, – кажа бібліятэкарка Ангеліна Масальская:

– Кніжак у нашай бібліятэцы ўжо каля 13 тысяч. Багаты кнігазбор, які павялічваецца штогод. Ёсць новыя кніжкі. Таму ёсць чым карыстацца і ганарыцца. У нас ёсць газеты, часопісы, якія выдаюцца на Падляшшы, а таксама такія, якія выдаюцца па-за межамі Польшчы, у Беларусі.

Дні адкрытых дзвярэй бібліятэкі Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы працягнуцца да 28 красавіка. Бібліятэку можна наведваць з 8 да 16 гадзіны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара