Дні Бельска Падляшскага



Бельск Падляшскі святкуе 39-я Дні горада.

Падчас афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства, бургамістр горада ўзнагародзіў акцёрку Яанну Троц, стваральніцу тэатра “Чрэва”, тытулам “Animator Jutra”. “Гэта вельмі прыемна, калі цэняць тваю працу,” – цешыцца Яанна Троц:

– Тое, што я раблю, чым займаюся я і мой муж, тэатр “Чрэва” – гэта не толькі праца, але і маё жыццё. Я нарадзілася ў Беластоку. У Бельск прыехала па ўласным выбары. Вельмі цешыць, што маю працу заўважылі, мы хочам дадаць нашу працу да супольнай працы для таго, кам нам усім тут жылося лепш.   

У бельскім свяце актыўна прымаюць удзел дэлегацыі партнёрскіх гарадоў Бельска Падляшскага – беларускіх Камянца і Светлагорска. Беларускія футбольныя каманды перамаглі ў футбольным турніры за Кубак бургамістра, а беларускія мастацкія калектывы выступілі на вялікай сцэне ў час першага з двух галоўных канцэртаў. Зоркай вечарыны была польская спявачка Cleo.

Сёння жыхароў чакаюць таксама канцэрты, але і Ягелонская ярмарка і Мілітарны пікнік. Музычнымі зоркамі вечарыны будуць „Arka Noego” i „Luxtorpeda”.   

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара