Дні славянскай культуры і пісьменства ў Бельску



У Бельскім праходзіць фэст “Пролаг. ІІІ Дні славянскай культуры і пісьменства”.

Падчас мерапрыемства можна наведаць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, канцэрты музычных калектываў з Беларусі, Літвы і Польшчы, а таксама прыняць удзел у майстар-класах па царкоўнаславянскай мове.

Кажа Кастусь Антановіч з выдавецтва брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў з Менска:

– Мы прывезлі свае выданні – гэта ў першую чаргу часопіс “Праваслаўе”, “Беларускі праваслаўны календар”, “Святыя зямлі беларускай”, малітвасловы, богаслужэбная літаратура на беларускай мове, асветніцкія, краязнаўчыя матэрыялы. У тым ліку тыя, якія выйшлі нядаўна, акрамя таго, ёсць у нас і зборнікі багаслоўскіх прац. Таксама мы ўзялі на наш стэнд літаратуру іншых беларускіх выдавецтваў, якія таксама прысвечаны асветніцтву і царкоўнаму краязнаўству.   

Варта адзначыць, што ў Парку каралевы Алены адкрылася тэматычная выстава прысвечаная Францыску Скарыне і 500-годдзю беларускай друкаванай кнігі.  

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара